У Кітаі апублікаваны "Дакумент нумар 1" на 2022 год
У Кітаі апублікаваны "Дакумент нумар 1". Галоўная задача ўрада сёлета -- ажыўленне сельскіх раёнаў.
У першай штогадовай пастанове цэнтральных улад прыярытэт аддаецца харчовай бяспецы і прадухіленню вяртання насельніцтва да беднасці. У дырэктыве гаворыцца, што Кітай працягне мадэрнізаваць сельскія раёны і ажыўляць сельскую гаспадарку.