Кітайская эканоміка аднаўляецца ўдвая хутчэй, чым чакалася
Тэмпы аднаўлення кітайскай эканомікі за першыя два месяцы бягучага года былі вышэйшыя за прагнозы. Нягледзячы на геапалітычную напружанасць і каранавірусныя ўспышкі ўнутры краіны, якія пачасціліся, найноўшыя даныя Дзяржупраўлення статыстыкі КНР паказалі рост прамысловай вытворчасці адразу на 7,5% гадавых у параўнанні з 4,5% у снежні. Раней аналітыкі агенцтва Reuters прадказвалі рост гэтага паказчыка ў пачатку года менш як на 4%.
Рознічныя продажы ў студзені-лютым выраслі на 6,7%, а інвестыцыі ў асноўны капітал -- на 12%, што ўдвая вышэй за прагнозы. Інвестыцыі ў нерухомасць павялічыліся на 3,7% у параўнанні з амаль 14-працэнтным абвальваннем у снежні. Беспрацоўе ў гарадах склала 5,5%, застаўшыся на ўзроўні мінулага года.