Кітай актыўна развівае рашэнні ў галіне вадароднай энергетыкі

2022-03-24 13:06:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай плануе скараціць выкіды парніковых газаў да нуля да 2060 года. Ключ да дасягнення мэты — развіццё чыстай энергетыкі. Асаблівую стаўку ў гэтым напрамку краіна робіць на вадарод. Высокая эфектыўнасць энерганосьбіта і прастата захоўвання — два галоўныя параметры, якія апісваюць перавагі вадароднай энергетыкі. Стаўка на вадарод — адзін з важных складнікаў у стратэгіі пераходу Кітая на больш экалагічныя крыніцы энергіі.

Намеснік дырэктара Дэпартамента высокатэхналагічнай прамысловасці Дзяржкамітэта па развіцці і рэформах КНР Ван Сян сказаў: "Адна з мэтаў 14-й пяцігодкі — выйсці на штогадовую вытворчасць ад 100 да 200 тысяч тон вадароду з аднаўляльных крыніц і скарачаць выкіды вуглякіслага газу на 1-2 млн тонаў за год".

Па адзнацы спецыялістаў, вадародныя паліўныя элементы могуць шырока ўжывацца на транспарце, уключаючы аўтамабільны, марскі і авіяцыйны. Гэта таксама можа дапамагчы ў назапашванні і выпрацоўцы энергіі.

Ван Сян дадаў: "Пашырэнне прымянення вадароду як крыніцы энергіі і ўпарадкаваная замена ім выкапнёвага паліва дапамогуць значна скараціць выкіды вуглякіслага газу".

Зараз, гавораць эксперты, Кітай мае складанасці з тэхналогіямі і інфраструктурай, звязаныя з развіццём вадароднай энергетыкі. Краіна разлічвае пераадолець іх дзякуючы актывізацыі намаганняў па садзейнічанні вытворчасці, захоўванню і транспартыроўцы вадароду і ўкараненню інавацый.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ