Кітайскія стартапы ўключыліся ў барацьбу з забруджваннем навакольнага асяроддзя

2022-03-29 10:38:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пластмасавыя відэльцы, лыжкі, талеркі і пакеты — кожны год у навакольнае асяроддзе трапляюць мільёны тон пластыка. У прыродных умовах ён распадаецца стагоддзямі, адначасна атручваючы глебу і ваду. Зараз у свеце існуе больш за 8 мільярдаў тон пластмасавых вырабаў. Па вазе гэта параўнальна з мільярдам сланоў оюо 80 мільёнамі кітоў. 80% гэтага аб'ёму ніколі не будзе перапрацавана. Нядзіўна, што на гэтым фоне ўсё больш краін адмаўляюцца ад аднаразовага пластыка. Навукоўцы даўно спрабуюць стварыць альтэрнатыву, і ў гэтым ім дапамагае сінтэтычная біялогія.

Дырэктар і сузаснавальнік Bluepha Чжан Хаацянь адзначыў: "Сінтэтычная біялогія — гэта метад перабудовы арганізмаў з выкарыстаннем традыцыйных навуковых даследаванняў. Мы выкарыстоўваем гены як будаўнічыя блокі. Мяняем іх так, як нам патрэбна. Для замены традыцыйнага пластыку існуе мноства матэрыялаў. Наша распрацоўка ідэальна адпавядае усім стандартам".

Паводле прагнозаў, да 2025 года аб'ём сусветнай вытворчасці біяпластыку наблізіцца да адзнакі 3 мільёны тон. Дасягненні ў галіне біялогіі могуць хутка трансфармаваць эканоміку. Таму за стартапамі, якія працуюць у гэтай сферы, пачынаюць уважліва сачыць дзяржаўныя і прыватныя фундатары.

Кітай ужо выйшаў у сусветны авангард у галіне сінтэтычнай біялогіі, але да масавага выкарыстання распрацаваных у краіне тэхналогій яшчэ далекавата. Па прыкладных ацэнках, на гэта спатрэбіцца ад 5 да 10 гадоў. Зрэшты, вытворцы ўжо зараз крочаць поруч з часам і рыхтуюцца перайсці на новыя тэхналогіі адразу пасля іх паспяховых выпрабаванняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ