СБ: за 40 гадоў Кітай вывеў з-за рысы беднасці амаль 800 млн. чалавек
За апошнія 40 гадоў Кітай вывеў з-за мяжы крайняй беднасці амаль 800 мільёнаў чалавек. Такую адзнаку прыводзяць аўтары сумеснай справаздачы Сусветнага банка і Кітая. Па стандартах Сусветнага банка, да вельмі бедных адносяць жыхароў з даходам менш за адзін долар дзевяноста цэнтаў за дзень.
Аўтары адзначаюць, што на долю Кітая прыпадае 75% жыхароў планеты, выведзеных з-за рысы беднасці за апошнія 40 гадоў. У барацьбе з галечай Кітай абапіраўся на два прынцыпы. Першы — стварэнне новых магчымасцяў для развіцця і пастаяннае павышэнне ўзроўню даходаў. І другі — мэтанакіраваная палітыка па барацьбе з беднасцю ў раёнах, схільных да негатыўнага ўплыву геаграфічных і кліматычных фактараў.