Аб'ём знешняга гандлю раёна Сюн’ань пераваліў за 2 млрд юаняў

2022-04-02 13:18:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аб'ём знешняга гандлю раёна Сюн'ань па выніках мінулага года перасягнуў 2 млрд юаняў, павялічыўшыся ў параўнанні з 2020 годам больш як на 64%.

Новы раён дзяржаўнага ўзроўню знаходзіцца ў правінцыі Хэбэй. Ён створаны пяць гадоў таму як узор лічбавага горада будучыні з акцэнтам на камунікацыйныя сеткі, вялікія даныя, хмарныя вылічэнні і штучны інтэлект. Зараз у Сюн'ане працуе 423 інавацыйныя тэхналагічныя прадпрыемствы. Улады правінцыі Хэбэй у мінулым годзе падрыхтавалі план па ператварэнні Сюн'аня ў сучасны горад.

У дакуменце адзначана неабходнасць садзейнічаць развіццю адукацыі, медабслугоўвання і аховы навакольнага асяроддзя ў горадзе, каб павысіць яго прывабнасць для насельніцтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ