У Кітаі адтэрмінуюць выплаты пенсійных страхавых узносаў для шэрагу галін

2022-04-08 13:17:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі дазволяць часовую адтэрміноўку выплат пенсійных страхавых узносаў для галін, якія адчуваюць асаблівыя цяжкасці, і накіруюць больш сродкаў на страхаванне па беспрацоўі. Такое рашэнне прынялі на пасяджэнні Дзяржсавета КНР пад старшынствам прэм'ера Лі Кэцяна.

Адтэрміноўку выплат страхавых узносаў па старасці дазволяць у такіх галінах, як грамадскае харчаванне, рознічны гандаль, турызм, грамадзянская авіяцыя, аўтамабільны, водны і чыгуначны транспарт. Мера падтрымкі пачне дзейнічаць ужо ў другім квартале. Яна накіравана на палягчэнне фінансавага цяжару, асабліва сярод малога і сярэдняга бізнесу і самазанятых хатніх гаспадарак.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ