Аб'ём знешнегандлёвага абароту Кітая дасягнуў 9,42 трлн юаняў

2022-04-14 13:33:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аб'ём знешнегандлёвага абароту Кітая ў першым квартале 2022 года дасягнуў 1,48 трлн долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паказчык вырас больш як на 10 працэнтных пунктаў.

Кітайскія ўлады заявілі аб стабільных і пазітыўных паказчыках знешняга гандлю за першы квартал 2022 года. Аб'ём імпарту вырас на 7,5 працэнтнага пункта, экспарт узняўся больш чым на 13% у параўнанні з пачаткам мінулага года.

Афіцыйны прадстаўнік Галоўнага мытнага ўпраўлення Кітая Лі Куйвэнь: "У першым квартале 2022 года тавараабарот Кітая з краінамі Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі дасягнуў 1,35 трлн юаняў, павялічыўшыся на 8,4%. Гандаль з Еўрасаюзам дасягнуў 1,31 трлн, рост склаў 10,2%, а аб'ём гандлю Кітая з ЗША — 1,18 трлн юаняў, рост — 9,9%. Паводле звестак, апублікаваных Галоўным мытным упраўленнем, у першым квартале агульны аб'ём гандлю Кітая з Расіяй перавысіў 243 млрд юаняў, што на 27% больш, чым годам раней. А тавараабарот Кітая з Украінай у першым квартале вырас амаль да 30 млрд. юаняў".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ