Амерыканскія навукоўцы лічаць выхад ЗША з СААЗ нелегальным

2020-07-10 17:06:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

9 ліпеня на старонках брытанскага медыцынскага часопіса «Ланцэт» надрукаваны артыкул у суаўтарстве амерыканскіх навукоўцаў Джорджтаўнскага ўніверсітэта, Ельскага ўніверсітэта, Нацыянальнай медыцынскай Акадэміі ЗША, Амерыканскай асацыяцыі грамадскай аховы здароўя. У артыкуле яны лічаць выхад ЗША з СААЗ нелегальным.

У артыкуле адзначаецца, што ЗША ўступілі ў СААЗ пасля прыняцця Палатай прадстаўнікоў і Сенатам Кангрэса рэзалюцыі ААН у 1948 годзе. Рашэнне выхаду з СААЗ у аднабаковым парадку не атрымала ратыфікацыю Кангрэсу, што парушыла амерыканскае заканадаўства. Таксама ЗША неабходна выканаць свае фінансавыя абавязкі ў быгучым годзе і аплаціць абавязковыя ўзносы ў СААЗ да канца 2021 года.

Выхад з СААЗ прычыніць сур'ёзныя наступствы бяспецы, дыпламатыі і аўтарытэту ЗША, пазначана ў артыкуле. Уплыў СААЗ у свеце вялікі, і амерыканскаму ўраду будзе цяжка па-сапраўднаму адарвацца ад яе.

У артыкуле адзначаецца, што незалежная амерыканская праграма не заменіць глабальную ўстанову аховы здароўя. У цяперашнім шматпалярным свеце адсутнасць абавязацельстваў азначае страту магчымасцяў супрацоўнічаць з іншымі краінамі. Для забеспячэння бяспекі ў галіне аховы здароўя патрабуецца цеснае супрацоўніцтва з СААЗ. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ