Эксперты СААЗ будуць расследаваць паходжанне COVID-19 у Кітаі

2020-07-14 14:48:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Два эксперты з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прыбылі ў Кітай. Яны будуць супрацоўнічаць з кітайскімі медыкамі ў расследаванні паходжання віруса COVID-19. Пра гэта заявіла ў панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

"Мы з СААЗ дасягнулі асноўнага кансенсусу ў тым, што расследаванне паходжання названага віруса з'яўляецца навуковым пытаннем, якое патрабуе ад навуковых супрацоўнікаў разгарнуць міжнародныя даследаванні ў глабальным маштабе", - падкрэсліла Хуа Чуньін.

СААЗ таксама лічыць, што расследаванне паходжання віруса ўяўляе сабой працэс, які развіваецца і можа закрануць многія краіны і рэгіёны, таму СААЗ гатова правесці падобныя паездкі і ў іншыя краіны і рэгіёны, зыходзячы з неабходнасці, дадала дыпламат. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ