У чэрвені 2020 года адзначаны рост экспарту і імпарту Кітая

2020-07-15 11:43:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У чэрвені гэтага года аб'ём знешняга гандлю Кітая вырас на 5% у гадавым вылічэнні, пры гэтым экспарт і імпарт краіны павялічыліся на 4,3% і 6,2% адпаведна. Пра гэта сведчаць афіцыйныя даныя, апублікаваныя 14 ліпеня.

У першай палове гэтага года ў краіне былі зарэгістраваныя больш высокія паказчыкі знешняга гандлю, чым чакалася, заявіў на прэс-канферэнцыі Лі Куйвэнь, афіцыйны прадстаўнік Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР.

Знешнегандлёвы абарот Кітая ў першым паўгоддзі 2020 года скараціўся на 3,2% у гадавым вылічэнні да 14,24 трлн юаняў (каля 2 трлн дол. ЗША), што на 1,7 працэнтнага пункта ніжэй па параўнанні з тэмпамі зніжэння гэтага паказчыка ў першыя пяць месяцаў гэтага года.

Пасля ўзніклай нестабільнасці ў першым квартале бягучага года, кітайскія імпарт і экспарт прадэманстравалі прыкметы аднаўлення і стабілізацыі ў другім квартале, пры гэтым экспарт краіны павялічваўся тры месяцы запар, сказаў Лі Куйвэнь.

Са студзеня па чэрвень АСЕАН заставалася найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Кітая. У дадзены перыяд аб'ём тавараабароту паміж Кітаем і АСЕАН дасягнуў 2,09 трлн юаняў з прыростам на 5,6% у гадавым вылічэнні, што складае 14,7% ад агульнага аб'ёму знешняга гандлю Кітая.

Як мытныя даныя паказваюць, аб'ёмы гандлю Кітая з Еўрасаюзам і ЗША за першую палову гэтага года скараціліся на 1,8% і 6,6% адпаведна.

У першым паўгоддзі гэтага года сукупны аб'ём кітайскага гандлю з краінамі ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" знізіўся на 0,9% у гадавым вылічэнні і склаў 4,2 трлн юаняў.

У першай палове гэтага года экспарт супрацьэпідэмічных тавараў з Кітая паказваў хуткі рост, у тым ліку экспарт лекаў і фармацэўтычных прэпаратаў вырас на 23,6%, экспарт медыцынскага абсталявання павялічыўся на 46,4%.

Лі Куйвэнь сказаў, што знешні гандаль Кітая мае высокую ўстойлівасць і вялікую прастору для манеўру. Ён паабяцаў, што мытныя органы краіны будуць рабіць вялікія намаганні для забеспячэння стабільнага і высакаякаснага развіцця знешняга гандлю. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ