Пасля пандэміі кітайская эканоміка зойме больш важнае месца ў свеце

2020-07-20 10:22:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

16 ліпеня дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР апублікавала шэраг даных аб развіцці кітайскай эканомікі ў другім квартале бягучага года. Брытанскі навуковец-сінолаг Марцін Жак адзначыў, што статыстыка паказвае моцную гнуткасць і жыццеўстойлівасць кітайскай эканомікі. «У першым квартале ВУП Кітая знізіўся на 6,8%, а ў другім -- павялічыўся на 3,2%. Як і паспяховая супрацьэпідэмічная праца Кітая, так і хуткае аднаўленне кітайскай эканомікі дае сігнал аб тым, што кітайскі ўрад валодае моцнай патэнцыяй ва ўпраўленні», -- падкрэсліў Марцін Жак.

Па статыстыцы, аб'ём дабаўленага кошту буйных прамысловых прадпрыемстваў Кітая вырас на 4,4%. Каментуючы гэту лічбу, навуковец заключае, што сегмент новых высокіх тэхналогій паступова становіцца важнай рухаючай сілай развіцця кітайскай эканомікі.

Марцін Жак таксама адзначыў, што з'яўленне шэрагу вядучых карпарацый спрыяе прыходу інфармацыйнай эпохі. «Ад сусветнага крызісу 2008 года кітайская эканоміка стала важным стымулам для развіцця глабальнай эканомікі, а пасля пандэміі на карце глабальнай эканомікі адбудуцца новыя перамены, кітайская эканоміка зойме больш важнае месца ў свеце", -- адзначыў брытанскі навуковец. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ