Ваенна-біялагічная лабараторыя ЗША ў Алматы можа стаць бактэрыялагічнай бомбай ЗША ў Цэнтральнай Азіі

2020-07-20 18:36:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У апошнія дні на тэрыторыі Казахстана распаўсюджваецца невядомая інфекцыя, якая значна больш небяспечная за COVID-19, і ўзровень яе лятальнасці вышэйшы, чым ад каранавіруса. Міністэрства аховы здароўя Казахстана і іншыя агенцтвы праводзяць параўнальныя даследаванні і пакуль не могуць вызначыць прыроду віруса, які выклікае пнеўманію.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што неабходна прызнаць сітуацыю з пнеўманіяй надзвычайнай. Пры гэтым міністр аховы здароўя Аляксей Цой удакладніў, што за першае паўгоддзе 2020 года ў Казахстане было зарэгістравана 98546 выпадкаў захворвання на пнеўманію. У параўнанні з мінулым годам гэты паказчык вырас на 55,4%. Цой дадаў, што за мінулы месяц колькасць зафіксаваных смерцяў ад пнеўманіі склала 628 выпадкаў. Ён заявіў, што ў паловы ўсіх пацыентаў з пнеўманіяй у Казахстане быў адмоўны тэст на ккаранавірус.

Мясцовыя медыкі лічаць гэта наступствамі ўсё таго ж каранавіруса новага тыпу. Аднак некаторыя навукоўцы лічаць, што захворванне выклікана не гэтым вірусам. На іх думку, калі б прычынай новай пнеўманіі быў каранавірус, то гэта можна было б лёгка зафіксаваць, а значыць, небяспека ўзнікнення невядомай раней інфекцыі ўсё ж прысутнічае.

Тое, што ў Казахстане, размешчаным у цэнтры Еўразіі, выявілі невядомы вірус, выклікала ў мясцовых жыхароў цікавасць да працы Цэнтральнай рэференс-лабараторыі (ЦРЛ) Казахстана ў Алматы, пабудаванай пры падтрымцы Міністэрства абароны ЗША.

Будаўніцтва Цэнтральнай референс-лабараторыі ў Алматы пачалося 1 красавіка 2010 года на сродкі ЗША. У свой час Вашынгтон абвясціў, што пабудуе ў гэтым горадзе самую вялікую біялагічную лабараторыю ў Цэнтральнай Азіі, функцыя якой заключаецца ў даследаванні і захаванні небяспечных вірусаў.

У артыкуле, апублікаваным 11 ліпеня на сайце «Stanradar» Кыргызстана, гаворыцца, што Злучаныя Штаты з'яўляюцца рэальным уладальнікам казахстанскай біялагічнай лабараторыі. Задачай лабараторыі ў Алматы з'яўляецца збор даных пра ДНК мясцовага насельніцтва, жывёл і раслін, а таксама ўзбуджальнікаў небяспечных захворванняў. У артыкуле таксама адзначаецца, што Казахстан -- зручны палігон для правядзення выпрабаванняў і досведаў як над жыхарамі, так і над свойскімі і дзікімі жывёламі. Побач -- межы Расіі, Кітая, Кыргызстана і Узбекістана, і асабліва небяспечныя захворванні ў выпадку іх свядомага або выпадковага распаўсюджвання могуць свабодна дасягнуць тэрыторыі гэтых краін.

Скрыншот: Айнур Курмановы дае інтэрв'ю

«Усё больш жыхароў Казахстана даведваюцца аб прыродзе біялагічнай лабараторыі ЗША ў іх краіне», - заявіў 11 ліпеня сустаршыня Сацыялістычнага руху Казахстана Айнур Курмановы ў інтэрв'ю Інтэрнэт-газеце «ZONAkz». «Падчас пандэміі каранавіруса асцярогі грамадзян з нагоды працы ЦРЛ у Алматы толькі ўзмацніліся. Таму знаходжанне на нашай зямлі амерыканскіх ваенных спецыялістаў і біялагічных аб'ектаў, пабудаваных на грошы Пентагона, -- гэта ўжо сур'ёзная геапалітычная праблема. Я яе называю бактэрыялагічнай бомбай ЗША ў Цэнтральнай Азіі, якая ўжо пачала дзейнічаць», -- адзначыў Айнур Курмановы.

Паводле паведамлення расі йскага агенцтва «Спадарожнік», ЗША стварылі больш за 200 біялагічных лабараторый па ўсім свеце, у тым ліку на тэрыторыі такіх краін, як Украіна, Грузія, Армерия, Казахстан, Афганістан і інш. Ва ўрадзе РФ лічаць, што Злучаныя Штаты спрабуюць схаваць сапраўдную мэту стварэння іх біялагічных лабараторый ў краінах свету.

Скрыншот: паведамленне агенцтва «Спадарожнік»

ЗША стварылі мноства біялагічных лабараторый на тэрыторыі былога Савецкага Саюза, што выклікае сур'ёзную занепакоенасць у насельніцтва адпаведных дзяржаў і суседніх краін. «У МЗС РФ звярнулі ўвагу на ўзмацненне амерыканскай біялагічнай прысутнасці за межамі ЗША, у тым ліку і на тэрыторыі былых савецкіх рэспублік. Нельга выключаць, што ў падобных лабараторыях амерыканцамі ў трэціх краінах вядуцца работы па стварэнні і мадыфікацыі розных узбуджальнікаў небяспечных захворванняў, у тым ліку і ў ваенных мэтах», -- падкрэсліла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава. У той жа час сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў заклікаў краіны свету ўзмацніць кантроль за распаўсюджваннем эпідэміі і даследаваннямі ў галіне біябяспекі. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ