Міністры эканомікі G20 абмяркуюць меры пераадолення наступстваў пандэміі COVID-19

2020-07-20 18:45:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністры эканомікі G20 22-23 ліпеня правядуць міністэрскую сустрэчу, падчас якой будуць працягваць абмеркаванне лічбавых тэхналогій, якія могуць падрыхтаваць свет да пераадолення наступстваў пандэміі. Сустрэча пройдзе пад старшынствам Саудаўскай Аравіі і будзе таксама прысвечана пытанням забеспячэння большай устойлівасці да крызісаў у будучыні.

Міністры абмяркуюць штучны інтэлект і "разумныя гарады", патокі даных, бяспеку ў лічбавай эканоміцы, вымярэнне лічбавай эканомікі і глабальнае сеткавае ўзаемадзеянне.

Пасля заканчэння сустрэчы афіцыйныя асобы Саудаўскай Аравіі правядуць прэс-канферэнцыю, каб асвятліць яе вынікі.

На сустрэчы таксама будзе разгледжаны парадак дня ў галіне лічбавай эканомікі для выніковай дэкларацыі саміту лідараў G20, які адбудзецца ў лістападзе сёлета. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ