Кітайская эканоміка першай у свеце аднавіла рост пасля ўспышкі эпідэміі

2020-07-21 17:40:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пасля выбліску эпідэміі СOVID-19 Кітай стаў першым вядучым эканамічным суб'ектам, які аднавіў эканамічны рост. Пра гэта паведамляе амерыканская газета The Wall Street Journal. У паведамленні ўказана, што па выніках другога квартала ВУП Кітая павялічыўся на 3,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта вышэй за раней агучаныя прагнозы эканамістаў. У паведамленні таксама гаворыцца, што паводле даных, апублікаваных Дзяржстаам КНР, у другім квартале ВУП Кітая вырас на 11,5% у параўнанні з папярэднім кварталам. За першыя шэсць месяцаў 2020 года кітайская эканоміка скарацілася толькі на 1,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.

У паведамленні адзначаецца, што 16 ліпеня афіцыйныя прадстаўнікі Дзяржстата КНР заявілі, што з красавіка па чэрвень ВУП другой найбуйнейшай эканомікі ў свеце вырас на 3,2%. У параўнанні з першым кварталам гэта велізарнае пазітыўнае змяненне.

У паведамленні таксама паказваецца, што аднаўленне эканомікі КНР сведчыць пра тое, што Кітай паспяхова стрымлівае распаўсюджванне эпідэміі пры дапамозе масавых тэстаў на COVID-19 і абмежавання паездак па краіне. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ