ЕС запусціў праграму для барацьбы з COVID-19 у Цэнтральнай Азіі

2020-07-21 17:41:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Еўрапейскі саюз запусціў пакет салідарнай дапамогі для барацьбы з COVID-19 у краінах Цэнтральнай Азіі з бюджэтам 3 млн еўра. Пра гэта паведаміла прадстаўніцтва ЕС у Казахстане. У рамках праграмы, якая рэалізуецца Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, будзе аказана падтрымка ў змякчэнні наступстваў пандэміі. Асноўная ўвага ў праграме надаецца Казахстану.

Таксама праграма будзе садзейнічаць забеспячэнню доўгатэрміновай устойлівасці нацыянальных сістэм аховы здароўя краін Цэнтральнай Азіі праз нарошчванне іх патэнцыялу рэагавання на аналагічныя пагрозы здароўю насельніцтва ў выпадку з'яўлення такіх у будучыні. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ