Рэакцыя ЗША на эпідэмію -- «крызіс, які ўзрушыў свет»

2020-07-21 17:43:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Газета The Washington Post апублікавала артыкул «Крызіс, які ўзрушыў свет: рэакцыя ЗША на каранавірус новага тыпу». У ім расказваецца пра тое, што на працягу некалькіх месяцаў пасля ўспышкі эпідэміі COVID-19 многія змаглі ўтаймаваць сітуацыю, аднак у ЗША распаўсюджванне віруса аказалася бескантрольным. Амерыканцы чакалі вынікаў тэсціравання на працягу тыдня, значна зніжаючы каштоўнасць і эфектыўнасць самой сутнасці правядзення тэсціравання на наяўнасць каранавіруса новага тыпу. У артыкуле гаворыцца, што ўрад ЗША прадэманстраваў правал і бездапаможнасць у барацьбе з эпідэміяй.

Выданне кажа, што параза амерыканскага ўрада ў дачыненні да эпідэміі прадэманстравала адсутнасць кіруючай упэўненасці, агульнага курсу краіны, палітычную палярызацыю, недахоп інвестыцый у ахову здароўя і гігіену, а таксама падкрэсліла абвастрэнне сацыяльна-эканамічнай і этнічнай няроўнасці.

Далей у артыкуле адзначаецца, што ў пачатку сакавіка ў рамках праекта «Індэкс глабальнай бяспекі аховы здароўя», арганізаванага ўніверсітэтам Джонса Хопкінса, быў ацэнены ўзровень прафілактыкі пандэміі ў 195 краінах па ўсім свеце. ЗША набралі 83,5 бала і занялі першае месца. Іронія ў тым, піша выданне, што краіны, найбольш пацярпелыя пасля ЗША -- Іспанія, Італія, Германія і Францыя -- прынялі дастатковыя меры для таго, каб стрымаць эпідэмію.

The Washington Post паведаміла, што да ўспышкі эпідэміі дзяржаўныя ўстановы грамадскай аховы здароўя ў некаторых рэгіёнах ЗША заяўлялі аб сваёй неэфектыўнасці з-за недахопу персаналу і скарачэння фінансавання. Нацыянальная асацыяцыя службовых асоб аховы здароўя ЗША паведаміла, што з 2008 года яны скарацілі амаль 60 тыс. працоўных месцаў і страцілі амаль чвэрць працоўнай сілы. Надзвычайны бюджэт Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША з 2003 года скараціўся на траціну.

Амерыканскія СМІ заяўляюць, што ў апошнія дні шэраг рашэнняў Белага дома выклікаў крайнюю заклапочанасць чыноўнікаў ведамства па справах аховы здароўя і заканадаўства. На мінулым тыдні дырэктару Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША Роберту Рэдфілду адмовілі ў магчымасці прысутнічаць на слуханнях Кангрэса па пытаннях аховы здароўя.

The Wall Street Journal адкідае, што пад кіраўніцтвам адміністрацыі Дональда Трампа многія амерыканцы мяркуюць, што ўзровень небяспекі эпідэміі «накручваецца» навукоўцамі і СМІ з няяснымі мэтамі. Паводле паведамлення сайта навін TheDailyBeastt.com ад 16 ліпеня, у інсайдарскім дзяржаўным дакуменце прысутнічае прамое распараджэнне: больш за дзесяць штатаў ЗША павінны зрабіць строгія супрацьэпідэмічныя меры, такія як забарона грамадскіх мерапрыемстваў з колькасцю ўдзельнікаў больш за 10 чалавек, закрыццё бараў і спартзалаў, а таксама рэкамендацыя пастаянна насіць маскі. Гэты дакумент быў падрыхтаваны для спецгрупы Белага дома па справах каранавіруса. У дакуменце гаворыцца, што 18 штатаў ЗША былі пазначаны як «чырвоныя зоны», у якіх на 100 тыс. чалавек колькасць пацверджаных выпадкаў перавышае 100. Сайт навін TheDailyBeast.com паведаміў, што гэты дакумент распаўсюджваўся выключна па каналах федэральнага ўрада ЗША для ўнутранага карыстання, і не быў нідзе апублікаваны. Дырэктар Інстытута па вывучэнні глабальнай аховы здароўя Гарвардскага ўніверсітэта Ашыш Джа 16 ліпеня сказаў, што некаторыя прапановы з'яўляюцца канструктыўнымі, таму навошта ў гэтым выпадку прыхоўваць гэту інфармацыю ад амерыканскага народа? Такім чынам, адміністрацыя ЗША працягвае дэманстраваць свае прыярытэты: эканоміку і выгаду. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ