МЗС КНР ухваляе дазвол Еўрасавета падпісаць з Кітаем пагадненне аб геаграфічных указаннях

2020-07-23 11:06:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

20 ліпеня Еўрапейскі савет даў дазвол на афіцыйнае падпісанне з Кітаем пагаднення аб геаграфічных указаннях. Прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь 22 ліпеня на прэс-канферэнцыі ведамства адзначыў, што дамова з'яўляецца першым важным дакументам, падпісаным Кітаем і Еўропай у гандлёвай сферы за апошнія гады.

Пагадненне мае гістарычнае значэнне для паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж КНР і ЕС. Як вядома, дамова забяспечыць абарону на рынках Кітая і ЕС больш за 100 геаграфічных брэндаў кожнага боку.

Кітай гатовы з Еўропай працягваць пашыраць узаемную адкрытасць, умацоўваць практычнае ўзаемадзеянне і тым самым унесці свой уклад у аднаўленне эканомік двух бакоў, а таксама сусветнай эканомікі.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ