​Больш за 1200 навукоўцаў асудзілі адміністрацыю Д. Трампа за скажэнне навуковых ведаў

2020-07-23 20:29:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З пачатку ўспышкі эпідэміі супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы і выступленні ўрада ЗША на чале з прэзідэнтам Дональдам Трампам пастаянна падвяргаліся суроваму асуджэнню з боку грамадскасці. Паводле паведамлення газеты The Guardian, больш за 1200 навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША напісалі калектыўны адкрыты ліст, у якім сур'ёзна асудзілі Трампа за скажэнне навуковых ведаў.

Навукоўцы канстатавалі, што ўрад ЗША ігнаруе эпідэмічны крызіс, пакідае па-за ўвагай рэкамендацыі вучоных, папярэджанні аб рызыцы пры выкарыстанні непацверджаных медыкаментаў.

Адзін з арганізатараў адкрытага ліста, амерыканскі астраном Рэй Вэйман прааналізаваў, што матывацыяй для напісання ліста з'яўляецца расчараванне вучоных у супрацьэпідэмічных мерапрыемствах, якія прымаюцца ўрадам ЗША.

Урад ЗША нават спрабаваў абмежаваць капіталаўкладанні ў нацыянальныя Цэнтры па барацьбе з хваробамі і іх прафілактыкай, што выклікала сур'ёзнае асуджэнне з боку навукоўцаў, якія лічаць працу ўстаноў выключна важнай для кантролю пандэміі.

Навуковы супрацоўнік у галіне кліматычных даследаванняў Лоўрэнс Лівермар, які працуе ў нацыянальнай лабараторыі ЗША, заявіў, што ў плане рэагавання на глабальнае распаўсюджванне эпідэміі ўрад ЗША распачаў найгоршыя меры і стратэгію. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ