Італьянскія навукоўцы: COVID-19 пракраўся ў Італію не з Кітая

2020-07-23 19:38:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Навукоўцы з Міланскага ўніверсітэта абверглі папулярную версію пра тое, што штам каранавіруса трапіў у Італію з Кітая. Пра гэта паведамляе ганконская South China Morning Post са спасылкай на навуковае даследаванне, апублікаванае на сайце medRxiv.org. Адна з магчымых крыніц віруса знаходзілася ў Цэнтральнай Еўропе, мяркуюць даследчыкі.

У перыяд з лютага па красавік італьянскія эксперты сабралі ў Ламбардыі больш за 300 узораў крыві пацыентаў з COVID-19, каб прасачыць паходжанне вірусных штамаў па зменах у генах.

Даследванне паказала, што ланцужок перадачы не звязаны непасрэдна з Кітаем, заявілі навукоўцы Міланскага ўніверсітэта на чале з прафесарам Карла Федэрыка Перна. Яго група сабрала ўзоры крыві ў 371 пацыента ў 12 правінцыях рэгіёна. Яны былі выбраны выпадковым чынам ад людзей, якія паступілі ў бальніцу з лёгкімі, сярэднімі або цяжкімі сімптомамі. Штамы належалі двум асобным лініям, кожная з якіх адыгрывала дамінуючую ролю ў асобных правінцыях, але яны не ўтрымліваюць вірусных штамаў, выдзеленых у першыя месяцы ўспышкі ў Кітаі, гаворыцца ў артыкуле.

Вірус Sars-CoV-2, які выклікае COVID-19, быў выдзелены кітайскімі даследчыкамі ў пачатку студзеня 2020 года. Органы аховы здароўя Ламбардыі пацвердзілі першы выпадак заражэння 20 лютага, але ўстойлівая перадача інфекцыі ў грамадстве пачалася нашмат раней, упэўнены навукоўцы. Распаўсюджванне інфекцыі на Апенінскім паўвостраве пачалося з Ламбардыі, на долю якой прыпала больш за траціну выпадкаў заражэнняў па краіне. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ