Людзям можа спатрэбіцца некалькі доз вакцыны для фарміравання імунітэту да COVID-19

2020-07-24 16:46:02
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Людзям можа спатрэбіцца некалькі доз вакцыны для фарміравання імунітэту да COVID-19, а ўкараненне вакцыны запатрабуе глабальных намаганняў, заявіў у сераду сузаснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс.

"Ніводная вакцына на сапращдны момант не гарантуе, што спрацуе пасля адной дозы", -- сказаў Гейтс у інтэрв'ю Evening News. Ён адзначыў, што шматразовая вакцынацыя можа запатрабаваць больш за 7 млрд прышчэпак ва ўсім свеце.

Б. Гейтс папярэджваў аб пагрозе пандэміі з 2015 года і ўжо ахвяраваў 300 млн долараў ЗША на глабальныя намаганні па барацьбе з COVID-19. Ён прызнаў, што датычна эфектыўнасці любой вакцыны "будзе шмат нявызначанасці", аднак падкрэсліў, што праблема "будзе паляпшацца з цягам часу". -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ