Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у свеце перавысіла 15 млн

2020-07-24 16:52:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у свеце перавысіла 15 млн і дасягнула 15012731 чалавек. Пра гэта сведчаць апошнія даныя СААЗ. Як адзначаецца ў штодзённай справаздачы, па стане на 10:00 чацвярга колькасць выпадкаў COVID-19 у свеце ў параўнанні з папярэднім днём узрасла на 247225 і дасягнула 15012731 чалавек. Колькасць смерцяў ад хваробы павялічылася за суткі на 7097 і склала 619150 выпадкаў.

Гендырэктар СААЗ заявіў 23 ліпеня, што "мы бачым інтэнсіўную перадачу ў адносна невялікай групе дзяржаў". Паводле яго слоў, амаль 10 млн эпізодаў захворвання COVID-19 прыпадаюць на 10 краін.

Тэдрас Аданом Гебрэйсус назваў палітычнае кіраўніцтва і ўдзел мясцовых супольнасцей асноўнымі апорамі ў барацьбе з COVID-19. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ