Колькасць смерцяў ад COVID-19 у свеце перавысіла 650 тысяч

2020-07-28 10:15:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле даных Цэнтра сістэмных навук і інжынерыі Універсітэта Джонса Хопкінса, 27 ліпеня агульная колькасць памерлых ад COVID-19 у свеце дасягнула 650 029 чалавек.

Паведамляецца, што ўсяго ў свеце выяўлена 16 330 977 выпадкаў заражэння COVID-19.

ЗША знаходзяцца на першым месцы па колькасці пацверджаных выпадкаў і смяротных вынікаў, паказчыкі якіх роўныя 4 262 674 i 147 143 адпаведна. Больш за 20 тыс. смярцяў ад COVID-19 зарэгістравана таксама ў Бразіліі, Вялікабрытаніі, Мексіцы, Італіі, Францыі, Іспаніі і Індыі. --0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ