Амерыканскія і брытанскія СМІ асуджаюць антыкітайскую рыторыку Майка Пампея

2020-07-28 16:36:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

24 лiпеня дзяржсакратар ЗША Майк Пампея ў Бібліятэцы Рычарда Ніксана выступіў з антыкітайскай прамовай, спрабуючы ўцягнуць кітайска-амерыканскія адносіны ў дрыгву ідэалогіі «новай халоднай вайны», рыторыка Пампея выклікала крытыку з боку навукоўцаў і СМІ.

26 ліпеня амерыканскі кабельны і спадарожнікавы бізнес-тэлеканал CNBC адзначыў, што нападкі на Кітай у выступленні М. Пампея і радыкальная палітыка адміністрацыі Д. Трампа ў дачыненні да Кітая гавораць толькі пра адно, а менавіта аб непасрэднай сувязі цяперашняй сітуацыі з «новай халоднай вайной». З-за аднабаковых правакацый ЗША, супрацьстаянне паміж найбуйнейшымі эканомікамі свету пастаянна абвастраецца, што ставіць у тупік усю міжнародную сітуацыю.

Газета «Лос-Анджэлес таймс» адзначае, што на працягу дзесяцігоддзяў ЗША і Кітай, пераадольваючы рознагалоссі, імкнуліся да згоды, краіны вялі цеснае супрацоўніцтва ў такіх ключавых напрамках, як стабілізацыя глабальнай эканомікі, план рэагавання на кліматычныя змены, супрацьэпідэмічная праца. Каментатары выказваюць шкадаванне з нагоды завяршэння той эпохі. Намеры адміністрацыі Д. Трампа справакаваць «новую халодную вайну» вельмі небяспечныя, магчыма, яны прывядуць да вострага канфлікту, тым больш, міжнародная грамадскасць злавіла яго ў крывадушнасці, калі ён казаў, што нібыта «клапоціцца пра кітайскі народ».

25 ліпеня выданне «Нью-Ёрк таймс» апублікавала артыкул «Адміністрацыя Д. Трампа вядзе амерыкана-кітайскія адносіны ў тупік». У артыкуле адзначаецца, што ў ходзе перадвыбарнай кампаніі Д. Трамп сваімі рукамі стварае катастрафічнае становішча разрыву адносін з Кітаем. У артыкуле наўпрост гаворыцца, што М. Пампея ўжо беспаваротна падарваў імідж і рэпутацыю ЗША, на фарміраванне якіх сышлі стагоддзі.

Брытанская газета Financial Times адзначае, што заявы М. Пампея больш падобныя на перадвыбарчую агітацыю, у якой адсутнічае рацыянальнае зерне.

27 ліпеня агенцтва Bloomberg са спасылкай на амерыканскага фінансіста, заснавальніка інвестыцыйнай кампаніі Bridgewater Associates Рэя Даліё папярэдзіла, што працяглая гандлёвае, тэхналагічнае і геапалітычнае супрацьстаянне ЗША штурхаюць краіну ў прорву зацяжной рэцэсіі.

Былы дарадца прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Стывен Хэдлі выказаў меркаванне, што амерыканскія ўлады павінны сфарміраваць устойлівую стратэгію ўзаемадзеяння з Кітаем, якая пойдзе на карысць міру і не справакуе новы канфлікт.

25 ліпеня 48 экспертаў з ЗША, Кітая, Вялікабрытаніі, Расіі, Індыі і Канады правялі відэаканферэнцыю на тэму "НЕ новай халоднай вайне», заклікаўшы ЗША адмовіцца ад менталітэту "халоднай вайны" і падыходу, які наносіць страты глабальнаму міру.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ