Біёлагі адсачылі працэс зараджэння каронавіруса новага тыпу

2020-07-30 14:29:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генетычны аналіз каронавіруса новага тыпу паказаў, што ён з'явіўся яшчэ ў 1960-х гадах. Продак новага каронавіруса аддзяліўся ад свайго бліжэйшага сваяка, затым на працягу дзесяцігоддзяў цыркуляваў сярод кажаноў і, нарэшце, у 2019 годзе перакінуўся на людзей. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Nature Microbiology.

Міжнародная каманда мікрабіёлагаў на чале з Мацеем Боні з Пенсільванскага дзяржаўнага універсітэта (ЗША) параўнала геномныя даныя каронавірусаў з падгрупы Sarbeco (сарбекавірусаў), якія выклікаюць цяжкі востры рэспіраторны сіндром.

Даследчыкі прыйшлі да высновы, што новы каронавірус і вірус кажана RaTG13 найбольш блізкія - у абодвух ёсць агульны продак. Па словах Боні, гэты продак і два сучасных тыпы вірусаў, верагодна, развіваліся ў падковападобных лятучых мышах. Гэтыя каронавірусы цыркулявалі сярод кажаноў дзесяцігоддзямі, перш чым сталі інфекцыйнымі агентамі пандэміі.

Аўтары даследавання адзначаюць, што "існуючая разнастайнасць вірусаў кажаноў і актыўнасць працэсу рэкамбінацыі абцяжарваюць выяўленне вірусаў з пандэмічным патэнцыялам да іх з'яўлення". Таму, перакананыя яны, неабходны інтэнсіўны маніторынг таго, што адбываецца: гэта дазволіць хутка выяўляць небяспечныя патагены.

У рэпартажы ВПС адзначаецца: што вынік дадзенага даследавання даказвае, што тэорыі змовы аб штучным паходжанні каронавіруса, стварэнні яго ў лабараторыі - не абгрунтаваныя.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ