Ад антыкітайскай істэрыі Вашынгтона стаміліся нават амерыканскія СМІ

2020-07-31 17:53:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ад антыкітайскай істэрыі Вашынгтона ўжо стаміліся нават амерыканскія СМІ. 29 ліпеня вядучы амерыканскага тэлеканала CNN Джон Берман спыніў у жывым эфіры дарадцу Белага дома Пітэра Навару, які завёў старую размову аб тым, што «кітайскі ўрад заразіў нашу краіну смяротным вірусам».

Берман некалькі разоў ненадакучліва прасіў Навару спыніць выкарыстоўваць тэрмін "кітайскі вірус", але той не звяртаў увагі. У выніку вядучаму прыйшлося гаварыць у лоб: "паўтараю, Пітэр, больш не кажыце пра гэта ў эфіры, калі ласка".

Джону Берману было непрыемна працягваць эфір, і ён пастараўся хутчэй згарнуць размову: "Добра, Пітэр Навара, вельмі рады, што вы прынялі ўдзел у нашай праграме. Я ведаю, чаго вы хочаце, амерыканцы азіяцкага паходжання нам ужо паведамілі, што яны сталі аб'ектамі нападак і абвінавачванняў».

Навара ўжо стаў адным з адэптаў антыкітайскай тэорыі змовы, прыхільнікі якой спрабуюць зваліць усю віну за пандэмію каронавіруса на КНР. Яго рыторыку многія лічаць расісцкай, аднак сам ён такія меркаванні абвяргае, заяўляючы: “я родам з Каліфорніі, у нас там няма расізму, я жыў у свеце без расізму".

Пасля ўспышкі ў ЗША эпідэміі каронавіруснай інфекцыі, амерыканская адміністрацыя пастаянна спрабуе абвінаваціць ва ўсіх сваіх эпідэмічных бедах Кітай. 17 сакавіка прэс-прадстаўнік МЗС КНР заявіў: тое, што некаторыя амерыканскія палітыкі звязалі каронавірус з Кітаем, з'яўляецца спробай зганьбаваць і ачарніць Кітай, у сувязі з чым кітайскі бок выказвае рэзкі пратэст і рашучае пярэчанне.

СААЗ і міжнародная супольнасць неаднаразова выступалі супраць спробаў прывязаць вірус да пэўнай краіны або рэгіёну. Кітайскі бок заклікаў Вашынгтон неадкладна выправіць памылкі і спыніць неабгрунтаваныя абвінавачванні Кітая. ЗША павінны адыграць канструктыўную ролю ў міжнародным супрацьстаянні пандэміі і ў абароне глабальнай бяспекі грамадскай аховы здароўя, падкрэсліў кітайскі дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ