Колькасць памерлых ад COVID-19 у свеце перавысіла 690 тыс. чалавек

2020-08-04 15:54:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Агульная колькасць памерлых ад COVID-19 у свеце пераваліла за 690 тыс. Пра гэта сведчаць даныя Цэнтра сістэмных навук і інжынерыі Універсітэта Джонса Хопкінса ў ЗША.

Па стане на 09:34 панядзелка ў свеце зарэгістравана 18109901 выпадак заражэння COVID-19, пры гэтым 690055 чалавек памерлі.

ЗША па-ранейшаму застаюцца краінай з самай цяжкім эпідэміялагічным становішчам у свеце. Агульная колькасць тых, хто захварэў, і памерлых там складае 4668406 і 154861 чалавек адпаведна. Следам за ЗША ідзе Бразілія з 2733677 выпадкамі заражэння і 94104 смяротнымі зыходамі.

У пералік краін з больш за 30 тыс. смяротнымі зыходамі ад COVID-19 таксама ўваходзяць Мексіка, Вялікабрытанія, Індыя, Італія і Францыя. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ