На борце нарвежскага круізнага лайнера адбыўся выпадак масавага заражэння COVID-19

2020-08-04 16:43:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На борце нарвежскага круізнага лайнера адбыўся выпадак масавага заражэння COVID-19, захворванне пацверджана ў 40 пасажыраў і членаў экіпажа.

Як паведамілі мясцовыя СМІ, па стане на нядзелю захворванне было пацверджана ў 36 з 158 членаў экіпажа круізнага лайнера “Roald Amundsen”. Інстытут грамадскай аховы здароўя краіны таксама паведаміў, што сярод усіх пасажыраў, якія вандравалі на судне з 17 ліпеня, да цяперашняга часу каранавірус ужо быў дыягнаставаны ў чатырох чалавек.

Круізны лайнер “Roald Amundsen” 31 ліпеня прыбыў у порт Трамсё на поўначы Нарвегіі, пасля чаго чацвёра з членаў экіпажа звярнуліся ў бальніцу, дзе ў іх пацвердзіўся COVID-19. Астатнія члены экіпажа былі змешчаны на каранцін на борце судна. Кампанія-аператар круізнага лайнера заявіла, што пасажыры пакінулі судна 31 ліпеня, прыкладна 60 з іх ужо змешчаны на каранцін у Трамсё. Зараз адпаведныя структуры краіны адсочваюць усіх 387 пасажыраў, якія дзвюма партыямі падарожнічалі на борце круізнага лайнера з 17 ліпеня. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ