Каментар аналітычнай групы Медыякарпарацыі Кітая: Палітызацыя пандэміі пагібельная для ЗША і ўсяго свету

2020-08-06 15:44:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

3 жніўня галоўны рэдактар аўтарытэтнага медыцынскага часопіса «Ланцэт» Рычард Хортан апублікаваў артыкул, у якім адзначыў, што з пачатку распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі ў свеце нападкі на Кітай з боку краін Захаду на чале з ЗША набываюць усё больш востры характар, што справакавала падставы для новага раўнда "халоднай вайны". У артыкуле гаворыцца, што па кантрасце з той адвагай і укладам, якія ўносяць кітайскія навукоўцы, на Захадзе спрабуюць вінаваціць Кітай, распаўсюджваючы ілжывыя тэзісы аб пандэміі, каб зняць з сябе цяжар адказнасці за ўласныя няўдачы ў барацьбе з эпідэміяй.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса амерыканскія палітыкі сталі ўсімі сіламі палітызаваць супрацьэпідэмічныя дзеянні, якія на самай справе належаць да сфер навукі і аховы здароўя.

Самы важны бягучы парадак дня для амерыканскай палітычнай эліты -- гэта не што іншае, як прэзідэнцкія выбары ў лістападзе бягучага года. Менавіта патрэбы прэзідэнцкай гонкі прымушаюць іх выказваць антыкітайскую пазіцыю насуперак логіцы і фактам, найбольш верным «палітычна карэктным падыходам» зараз лічыцца поўны падрыў кітайска-амерыканскіх адносін.

Аднабаковыя дзеянні і палітызацыя пандэміі не толькі шкодзяць асновам міжнароднага супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва, але пагаршаюць і без таго рэкордную статыстыку распаўсюджвання эпідэміі ў ЗША, аптымістычнай тэндэнцыі пакуль не назіраецца і ў іншых краінах свету. Толькі за ліпень гэтага года ў ЗША было зафіксавана 25 тысяч смяротных зыходаў ад COVID-19, штодня ў сярэднім у краіне памірае 830 чалавек. Як мяркуе былы кіраўнік амерыканскага ўпраўлення па наглядзе за харчовымі прадуктамі і лекавымі сродкамі Скот Готліб, да канца гэтага года колькасць смяротных зыходаў ад COVID-19 у ЗША можа дайсці да 300 тысяч.

Нястрымнае распаўсюджванне эпідэміі ў ЗША негатыўна адбіваецца на аднаўленні эканомікі краіны, да якога пастаянна заклікаюць амерыканскіх палітыкі. У другім квартале амерыканская эканоміка прадэманстравала рэкордную з 1947 года рэцэсію, калі ўпершыню ў краіне апублікавалі эканамічныя паказчыкі, спад ВУП у гадавым вылічэнні склаў 32,9%. Газета «Нью-Ёрк таймс» размясціла на сваіх старонках артыкул аглядальніка Пола Кругмана пад загалоўкам «Эгаізм загубіць ЗША», у якім адзначаецца, што Дональд Трамп і некаторыя амерыканскія палітыкі, ігнаруючы рызыку з боку каранавіруснай інфекцыі, не ўлічваюць, што гэта, у рэшце рэшт, нанясе яшчэ больш моцны ўдар, і сітуацыя з эпідэміяй апынецца бескантрольнай, а аднаўленне эканомікі можа так і не наступіць.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ