Кітай падзяліўся вопытам барацьбы з COVID-19 на пасяджэнні «ААН-жанчыны»

2020-08-06 17:01:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

5 жніўня ў анлайн-рэжыме прайшоў круглы стол на ўзроўні міністраў па магчымасці рэалізоўваць Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця ААН ва ўмовах пандэміі COVID-19. Яго правядзенне арганізавана структурай «ААН-жанчыны». Першы член сакратарыята Усекітайскай федэрацыі жанчын Хуан Сяавэй выступіла з праграмнай прамовай, у якой прадставіла дасягненні і вопыт Кітая ў галіне каардынацыі работы па прафілактыцы і стрымліванні эпідэміі і сацыяльна-эканамічным развіцці ў краіне.

Хуан Сяавэй адзначыла, што падчас эпідэміі Кампартыя і ўрад Кітая дзейнічаюць ў апоры на прынцып «народ вышэй за ўсё», ставячы на першае месца бяспеку жыцця насельніцтва і прыкладаючы актыўныя намаганні па пераадоленні эпідэміі. Яна распавяла пра высілкі Кітая ў сферы гарантыі здароўя і бяспекі жанчын і дзяцей у час эпідэміі, падкрэсліўшы ролю Усекітайскай федэрацыі жанчын і іншых жаночых арганізацый краіны ў супрацьэпідэмічнай працы i працы па аднаўленні вытворчасці.

Хуан Сяавэй заклікала краіны ўзмацніць згуртаванасць і каардынацыю з мэтай сумеснага супрацьстаяння пандэміі. Яна таксама заклікала садзейнічаць развіццю жанчын.

На круглым стале таксама выступілі прадстаўнікі 11 краін свету. У яго рабоце прынялі ўдзел 90 чалавек. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ