Шэраг краін заявіў пра адсутнасць намераў абмяжоўваць сэрвіс Tik Tok

2020-08-06 17:06:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

4 жніўня на Аспенскім форуме па бяспецы ў ЗША прэм'ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан сказаў, што ў цяперашні час няма ніякіх доказаў для абмежавання аперацый відэа-дадатку Tik Tok у Аўстраліі. Паводле яго слоў, нішто не паказвае на тое, што гэты дадатак стварае пагрозу дзяржаўнай бяспецы Аўстраліі ці шкодзіць прыватным інтарэсам насельніцтва.

Скот Морысан падкрэсліў, што аўстралійскае грамадства павінна захоўваць пільнасць не толькі ў дачыненні да Tik Tok, але і ў Facebook і многіх іншых сацыяльных сетак, у якіх таксама ёсць магчымасць займацца зборам інфармацыі карыстальнікаў.

Па паведамленні агенцтва Bloomberg, прадстаўнікі ўрадаў Вялікабрытаніі і Францыі паведамілі, што ў гэтых краінах няма намераў забараняць Tik Tok, а прадстаўнік Германіі адзначыў, што нішто не паказвае на тое, што Tik Tok ставіць пад пагрозу дзяржаўную бяспеку, у сувязі з гэтым Германія таксама не мае намеру ўводзіць абмежаванні ў дачыненні да гэтага сэрвісу. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ