Генсакратар ААН і старшыня Генеральнай Асамблеі ААН заклікалі да стварэння новага свету без пагрозы ядзернага ўзбраення

2020-08-07 16:38:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш і старшыня 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Тыджані Мухамад-Бандэ заклікалі міжнародную супольнасць выкараніць ядзернае ўзбраенне.

У мінулую сераду Гутэрыш ў відэазвароце, прымеркаваным да 75-й гадавіны атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы, сказаў: "75 гадоў дазволілі нам зразумець, што ядзерная зброя прывядзе да паслаблення бяспекі замест яе ўмацавання. Аднак рознагалоссі, недавер і адсутнасць дыялогу, магчыма, прымусяць свет вярнуцца да стратэгічнай канкурэнцыі ў ядзернай сферы".

Генсакратар ААН таксама падкрэсліў, што настаў час разгарнуць дыялог, выбудаваць давер, скараціць колькасць ядзернага ўзбраення.

Т. Мухамад-Бандэ адзначыў, што ў ядзернай вайне няма пераможцы. "Мы абавязаны зноў прыкладаць намаганні для ядзернага раззбраення, бо ніколі не будзе апраўдання шматлікім стратам, выкліканым выкарыстаннем ядзернай зброі". -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ