6 вакцын ад COVID-19 дапушчана да трэцяй фазы клінічных выпрабаванняў

2020-08-07 16:53:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Шэсць вакцын-кандыдатаў супраць COVID-19 дапушчана да трэцяй фазы клінічных выпрабаванняў.

Як паведаміў выканаўчы дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян, тры кітайскія вакцыны прадастаўлены кампаніяй Sinovac, Уханьскім інстытутам біялагічных прадуктаў і Пекінскім інстытутам біялагічных прадуктаў. Іншыя тры распрацоўкі прадастаўлены Оксфардскім універсітэтам, кампаніямі Moderna/NIAID і BioNTec /Fosun Pharma/Pfizer.

У ходзе заключнай фазы вакцыны ўпершыню будуць уведзены шырокім групам насельніцтва. Два папярэднія этапы даследаванняў былі накіраваны на вывучэнне бяспекі, імунагеннасці і імуннага адказу невялікіх груп падыспытных, паведаміў прадстаўнік СААЗ. Трэці этап клінічных выпрабаванняў павінен даць адказ, ці могуць вакцыны абараніць вялікія групы людзей на працягу доўгага перыяду.

Пераход да трэцяй фазы выпрабаванняў вакцын не азначае канчатковай гатоўнасці, адзначыў Майкл Раян, дадаўшы, што "гарантый, што любая з гэтых шасці вакцын дасць нам станоўчы адказ, няма". -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ