​Францыя і Германія выйшлі з перамоваў аб рэфармаванні СААЗ

2020-08-10 17:53:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле паведамлення агенцтва Рэйтэр ад 7 жніўня, Францыя і Германія ўжо выйшлі з перамоваў аб рэфармаванні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па прычыне таго, што ЗША вырашылі выйсці з СААЗ, аднак, па-ранейшаму спрабуюць адыграць вядучую ролю ў перамовах.

Агенцтва Рэйтэр лічыць, што выхад Францыі і Германіі з перамоваў азначае няўдачу для прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Будучы чарговым старшынёй Вялікай сямёркі, Вашынгтон выказаў спадзяванне, што ў верасні апублікуе агульны план для правядзення рэформы ў дачыненні да СААЗ.

Як гаворыцца ў паведамленні, адзін з удзельнікаў перамоваў, высокапастаўлены чыноўнік з Еўропы адзначыў: "Ніхто не мае намеру быць уцягнуты ў працэс рэформы СААЗ і атрымліваць агульную праграму рэформы ад дзяржавы, якая толькі што выйшла з гэтай арганізацыі".

Міністэрства аховы здароўя Германіі і Францыі пацвердзілі агенцтву Рэйтэр, што пасля таго як ЗША абвясцілі аб рашэнні выхаду з СААЗ, Германія і Францыя выступаюць супраць вядучай ролі ЗША ў перамовах. Прэс-прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Італіі заявіў, што ў гэтым пытанні пазіцыя Італіі аднолькавая з пазіцыяй Германіі і Францыі. Ён таксама адзначыў, што праект рэформы знаходзіцца ў працэсе распрацоўкі.

Паводле паведамлення агенцтва Рэйтэр, перамовы аб рэфармаванні СААЗ пачаліся каля 4 месяцаў таму. За гэты час міністры аховы здароўя краін Вялікай сямёркі праводзілі каля 20 тэлефонных нарад, дыпламаты і іншыя чыноўнікі праводзілі некалькі дзясяткаў нарад.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ