Брытанскія СМІ перасцераглі Лондан ад капіравання палітыкі ЗША ў адносінах да КНР

2020-08-18 16:35:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Брытанскія СМІ перасцераглі афіцыйны Лондан ад сляпога капіравання амерыканскай палітыкі ў дачыненні да КНР. Журналіст Джон Пілджар са старонак выдання «Morning Star» папярэдзіў, што Брытанія «павінна быць асцярожнай з палітыкай ЗША ў дачыненні да Кітая».

Пілджар лічыць, што прычына частых нападак на Кітай з боку ЗША заключаецца ў спробах Вашынгтона «захаваць статус адзінай звышдзяржавы ў свеце». Некаторыя амерыканскія палітыкі і эксперты крытыкуюць Кітай за тое, што ён кідае выклік «перавазе» і «правам» Захаду. Такія нападкі актыўна падтрымлівае ўрад ЗША. «Ім няма чаго прывесці акрамя сфабрыкаваных чутак аб Кітаі», -- лічыць Пілджар.

“Morning Star” паказвае, што асноўная знешнепалітычная пазіцыя Злучаных Штатаў -- падтрыманне сваёй гегемоніі у свеце. У цяперашні час толькі ўзмацненне ўзаемадзеяння розных краін дапаможа справіцца з любой крызіснай сітуацыяй, падкрэслівае выданне.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ