СМІ ЗША: У ліпені асноўныя эканамічныя паказчыкі Кітая працягнулі дэманстраваць тэндэнцыі да паляпшэння

2020-08-18 16:59:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па паведамленнях амерыканскіх СМІ, у ліпені асноўныя эканамічныя паказчыкі Кітая працягнулі паляпшацца, тэндэнцыя аднаўлення эканомікі працягваецца.

14 жніўня амерыканская газета The Wall Street Journal паведаміла, што паводле даных з Кітая, у Кітаі істотна замарудзіліся тэмпы скарачэння аб'ёмаў інвестыцый у асноўныя вытворчыя фонды; у гадавым вылічэнні спад за сем месяцаў бягучага года склаў 1,6%. У ліпені прамысловая вытворчасць краіны вырасла на 4,8% у гадавым вылічэнні. Акрамя гэтага, аб'ёмы рознічнага гандлю спажывецкімі таварамі ў краіне знізіліся на 1,1% у месячным вылічэнні, спад паказчыка таксама скараціўся.

Што датычыцца інвестыцый, сёлета Кітай прыняў шэраг актыўных фінансавых мер і працягнуў праводзіць стрыманую манетарную палітыку. Гэта адыграла станоўчую ролю ў садзейнічанні росту аб'ёмаў інвестыцый. Апроч таго, садзейнічанне мадэрнізацыі і развіццю прамысловасці з'яўляецца важным складнікам інвестыцыйнай палітыкі. Асобна адзначаецца хуткі рост інвестыцый у сферы паляпшэння народнага дабрабыту.

Кітай эфектыўна забяспечыў стабільнасць у сферы занятасці. Статыстыка паказвае, што ў першыя сем месяцаў 2020 года ў краіне было створана 6,71 млн новых працоўных месцаў у гарадах і мястэчках гарадскога тыпу. Нягледзячы на тое, што паказчык на 1,96 млн меншы, чым годам раней, ён дазваляе дасягнуць заяўлены на бягучы год паказчык у гэтай сферы. У ліпені ўзровень беспрацоўя, згодна з выбарачным даследаваннем у гарадах і мястэчках гарадскога тыпу Кітая, склаў 5,7%, не змяніўшыся ў параўнанні з чэрвенем.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ