СМІ ЗША: Пазіцыя Дональда Трампа не спрыяе вырашэнню праблемы з TikTok

2020-08-19 15:55:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Каментуючы ўказ прэзідэнта ЗША аб поўнай забароне здзелак з пекінскай кампаніяй ByteDance, уладальнікам мабільнага дадатку TikTok, амерыканская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя CNN паведаміла, што дзеянні Дональда Трампа контрпрадукцыйныя і не спрыяюць вырашэнню наяўнай праблемы.

Як паведамляе брытанская газета The Guardian, асноўным карыстальнікам TikTok з'яўляецца моладзь. Забарона ЗША здзелак з TikTok уяўляе сабой разбуральны крок, які прывядзе да разрыву сацыяльна-культурных сувязей цяперашняга і будучых пакаленняў. Страта "сеткавай сувязі" парушыць інтарэсы не толькі простых людзей, але і амерыканскага ўрада і бізнес-супольнасці не толькі з Кітаем, але і ў глабальным маштабе. Сітуацыя абвастраецца таксама тым, што адсутнічаюць якія-небудзь доказы таго, што аўтары і ўладальнікі дадатку TikTok перадавалі Кітаю інфармацыю пра сваіх карыстальнікаў.

Калі выкарыстоўваць падобную мадэль узаемаадносін, якая не мае практычных бізнес-абгрунтаванняў, зразумела, што абмежаванні ЗША ў адносінах да замежных кампаній прывядуць да сістэмных праблем у гандлі, інвестыцыях, а таксама ў іншых сферах узаемаадносін.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ