Кіраўнік СААЗ перасцярог ад вакцын нацыяналізму

2020-08-19 17:10:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданом Гебрэйсус заявіў у аўторак, што свет не павінен дапусціць з'яўлення вакцын нацыяналізму з тым, каб забяспечыць роўны доступ да вакцын ад COVID-19 і іх справядлівае размеркаванне.

Выступаючы на віртуальным прэс-брыфінгу, кіраўнік СААЗ заявіў, што як толькі будзе вызначана дзейсная вакцына ад COVID-19, стратэгічная кансультатыўная група СААЗ падрыхтуе рэкамендацыі па яе належным і добрасумленным выкарыстанні.

Ён паведаміў журналістам, што размеркаванне вакцын плануецца правесці ў два этапы. У рамках першага этапу дозы вакцыны будуць размеркаваны прапарцыянальна сярод усіх краін, якія ўдзельнічалі ў праграме распрацоўкі вакцыны пад кіраўніцтвам СААЗ. Гэта адбудзецца адначасова, каб выключыць агульныя рызыкі.

У рамках другога этапу размеркаванне будзе ўлічваць узровень пагрозы і ўразлівасці краін.

"Для большасці краін на першым этапе вакцына будзе размеркавана з разліку 20% насельніцтва, што дазволіць абараніць ад інфекцыі большасць людзей, якія знаходзяцца ў групах рызыкі", -- заявіў Гебрэйсус.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ