Кітай заклікаў некаторых амерыканскіх палітыкаў сур'ёзней ставіцца да меркавання міжнароднай супольнасьці

2020-08-20 11:02:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш выступіў з папярэджаннем, у якім звярнуў увагу на тое, што абвастрэнне канфлікту паміж Кітаем і ЗША з вялікай верагоднасцю падзеліць свет на дзве часткі. У сувязі з гэтым 19 жніўня прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на прэс-канферэнцыі заявіў, што для Кітая і ЗША супрацоўніцтва нясе выгаду і росквіт, а супрацьстаянне -- шкоду і праблемы.

«Кітай заклікае асобных палітыкаў ЗША прыслухацца і больш сур'ёзна ставіцца да меркавання міжнароднай супольнасьці, накіроўваць двухбаковыя адносіны ў рэчышча гармоніі і прагматычнага супрацоўніцтва і прыкладаць сумесныя з Кітаем намаганні для захавання міру і забеспячэння стабільнасці і развіцця ва ўсім свеце», -- падкрэсліў кітайскі дыпламат.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ