Каментар: Трэба больш насцярожана ставіцца да амерыканскіх палітыканаў, якія прасоўваюць "вакцынны эгаізм"

2020-08-25 10:23:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тедрос Аданам Гебрэісус на днях выказаў занепакоенасць у сувязі з тым, што некаторыя дзяржавы прытрымваюць патэнцыйныя вакцыны і не дапускаюць іншыя дзяржавы да патэнцыйных закупак.

На справе, учынкі некаторых амерыканскіх палітыканаў не абмяжоўваюцца гэтым, яны жорстка прытрымліваюцца прынцыпу "вакцыннага эгаізму", ствараючы перашкоды глабальнай проціэпідэмічнай працы і падрываючы міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтым аспекце.

У вачах гэтых амерыканскіх палітыканаў, якія прытрымліваюцца састарэлага мыслення катэгорыямі халоднай вайны і прынцыпаў гульні з нулявой сумай, вакцына з'яўляецца інструментам, які можна выкарыстоўваць для маніпуляцыі супярэчнасцямі і выбарчымі паказчыкамі. З аднаго боку, яны плануюць стварыць прамую сувязь і залежнасць паміж вакцынай і палітыкай, з другога боку, яны таемна, з усіх сіл змагаюцца штосекундна, каб атрымаць пануючае права на распрацоўку і глабальнае выкарыстанне вакцыны, а таксама хочуць скарыстацца выпадкам, каб хутка зарабіць максімальныя сродкі.

У апошні час, па меры таго, як становіцца вельмі магчымым выхад у свет "афіцыйнай" вакцыны, некаторыя амерыканскія палітыканы пачалі змагацца за яе, імкнуцца асацыяваць сябе з выйгрышам. З-за бесперапынных паражэнняў у барацьбе супраць эпідэміі ўнутры краіны, амерыканскі ўрад, асабліва тыя палітыканы Белага дома, якія імкнуцца быць пераабраным на наступны тэрмін, "робяць стаўку" менавіта на вакцыну, вакцынацыю і звязаныя з імі пытанні.

Эксперты адзначаюць, што нават калі вакцына ад каронавіруса будзе паспяхова распрацавана, гэта ні ў якім разе не азначае перамогі ў глабальнай барацьбе над эпідэміяй.

У параўнанні з самой распрацоўкай вакцыны, больш значная зада ча заключаецца ў тым, як лепш забяспечыць доступ міжнароднай супольнасці да навукова-тэхнічных вынікаў даследаванняў.

Перад тварам пандэміі, якая ставіць пад пагрозу бяспеку і здароўе ўсяго чалавецтва, краіны ўсёй планеты павінны выступіць рэзка супраць "вакцыннага эгаізму", якога прытрымліваюцца некаторыя амерыканскія палітыканы, а таксама весці больш цеснае і прагматычнае супрацоўніцтва, паколькі менавіта гэта з'яўляецца самай моцнай зброяй падчас барацьбы з пандэміяй.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ