Майк Пампея працягвае скалынаць паветра пустымі вербальнымі нападамі на КНР

2020-08-26 09:11:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Антыкітайская прамова Майка Пампея не мае нічога агульнага з рэальнасцю». Пад гэтым загалоўкам быў надрукаваны артыкул агенцтва Сіньхуа, дзе ўказваецца на неадэкватныя спробы дзяржсакратара ЗША Майка Пампея падарваць кітайска-амерыканскія адносіны.

У артыкуле адзначаецца, што на днях Майк Пампея выступіў з прамовай пра крах кітайска-амерыканскага ўзаемадзеяння, зламысна атакуючы кіраўніцтва Камуністычнай партыі Кітая і ўсю кітайскую палітычную сістэму, спрабуючы ўбіць клін паміж КПК і кітайскім народам і прасунуць т.зв. тэорыю "кітайскай пагрозы". Мэта распаўсюджвання Майкам Пампея антыкітайскіх выказванняў складаецца ў тым, каб сфарміраваць міжнародны альянс супрацьстаяння Кітаю і стрымаць развіццё КНР, - адзначаецца ў артыкуле.

У аснову Кампартыя Кітая заўсёды ставіла і працягвае ставіць інтарэсы народа. Больш за 39 млн. партыйных кадравых работнікаў працуюць дзень і ноч, вырашаючы разнастайныя праблемы - яны атрымліваюць перамогу над эпідэміяй COVID-19, вяртаюць сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ў прадуктыўнае і пазітыўнае рэчышча. Каля 400 камуністаў у апошні час паклалі свае жыцці на алтар барацьбы народнага дабрабыту. Практыка паказвае, што партыйныя арганізацыі ўсіх узроўняў, а таксама большасць камуністаў і партыйных кадравых работнікаў з'яўляюцца надзейнай апорай у проціэпідэмічнай працы, - адзначаецца ў артыкуле.

Яго аўтар назваў неабгрунтаванымі і абсурднымі выдумкі несумленных асобаў, якія адвольна абвінавачваюць іншыя краіны ў дэспатызме. "Гэта відавочныя прыкметы фанабэрыстасці і меркаванні без разважанняў", - гаворыцца ў артыкуле.

Мір, развіццё і супрацоўніцтва - гэта галоўныя і нязменныя павевы эпохі. Краіны, вялікія ці малыя, моцныя ці слабыя, багатыя ці бедныя, маюць права самастойна выбраць дзяржаўны лад і шлях развіцця. Гэта права іх народаў. Спроба распаліць ідэалагічныя супярэчнасці абавязкова ўвядзе свет у новую халодную вайну і прывядзе да адраджэння макартызму, да вяртання да састарэлага мыслення катэгорыямі халоднай вайны, да гульні з нулявой сумай. "Усё гэта ідзе насуперак з тэндэнцыямі сучаснага цывілізацыйнага развіцця", - гаворыцца ў артыкуле.

У «Статуце Камуністычнай партыі Кітая» і «Канстытуцыі КНР» ясна гаворыцца пра тое, што Кітай прытрымліваецца шляху мірнага развіцця, не імкнуўся і ніколі не будзе імкнуцца да гегемоніі нават пры ўмацаванні уласных магчымасцяў, сваёй нацыянальнай моцы.

За 70 гадоў, якія прайшлі з моманту заснавання Новага Кітая, краіна ніколі не правакавала ваенных канфліктаў, не гатавала і не прадпрымала дзеянняў узроўню ваенных уварванняў на тэрыторыі любой іншай дзяржавы.

Варта падкрэсліць, што былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр у сваім выступленні ў 2019 годзе нагадаў, што гісторыя ЗША налічвае толькі 242 года. Нацыянальная гістарычная і сацыяльна-культурная ідэнтычнасць Штатаў вельмі бедная у параўнанні з іншымі дзяржавамі. Адначасова з гэтым ён назваў Злучаныя Штаты «самай ваяўнічай нацыяй у сусветнай гісторыі».

Кітай будзе і далей цвёрда падтрымліваць існуючую міжнародную сістэму ААН, асноўныя прынцыпы дзейнасці арганізацыі, а таксама адстойваць міжнародны парадак, заснаваны на міжнародным праве, прытрымлівацца міжнародных канвенцый, прынятых у рамках ААН, - адзначаецца ў артыкуле.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ