Амерыканскія СМІ: Касавыя поспехі Кітая шмат у чым абумоўлены правільным рэагаваннем на эпідэмічную сітуацыю

2020-08-27 15:01:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

25 жніўня амерыканскі тэлеканал CNBC апублікаваў артыкул, у якім гаворыцца, што пасля аднаўлення працы кінатэатраў у ліпені, касавыя зборы ў Кітаі няўхільна раслі. Гэта сведчыць аб тым, што пры ўмове сур'ёзнага рэагавання на пандэмію і захавання адпаведных правілаў бяспекі, усё больш гледачоў будуць вяртацца ў кіназалы.

У артыкуле распавядаецца пра даныя касавых збораў у Кітаі ў апошні час. 20 ліпеня, за першы тыдзень пасля аднаўлення працы кінатэатраў, яны склалі 22,6 млн. долараў ЗША, а за мінулы тыдзень - перавысілі 90 млн дол. ЗША.

У сувязі з пачаткам эпідэміі колькасць гледачоў было абмежавана: залы запаўняліся максімум на 30%, а ў апошнія дні гэты паказчык павялічыўся да 50%. У мінулыя выходныя каля 8900 з 10,8 тыс. кітайскіх кінатэатраў былі адкрыты для наведвальнікаў, - адзначаецца ў артыкуле.

У артыкуле таксама гаворыцца, што касавыя поспехі Кітая шмат у чым абумоўлены правільным рэагаваннем ўрада на эпідэмію.

Старэйшы аналітык выдання Exhibitor Relations Джэф Бок (Jeff Bock) мяркуе, што аднаўленне касавых збораў у Кітаі - пазітыўны сігнал для іншых краін. Яны захавалі пільнасць і праявілі ініцыятыву ў барацьбе з каронавіруснай эпідэміяй, што прывяло да добрых касавым вынікаў.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ