Іран згодны даць МАГАТЭ доступ да двух аб'ектаў

2020-08-27 11:22:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Арганізацыя па атамнай энергіі Ірана / ААЭІ / пагадзілася прадаставіць інспектарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі / МАГАТЭ / доступ да двух аб'ектаў, гаворыцца ў сумеснай заяве Ірана і МАГАТЭ.

Пагадненне было дасягнута падчас нядаўняга візіту генеральнага дырэктара МАГАТЭ Рафаэля Гросі ў Тэгеран.

"У МАГАТЭ няма дадатковых пытанняў да Ірану і ніякіх іншых запытаў на доступ да месцаў, акрамя тых, якія былі заяўлены Іранам", - адзначаецца ў заяве.

Паводле даных ААЭІ, інспекцыі будуць праводзіцца ў двух месцах - недалёка ад горада Шахрэза ў цэнтральнай правінцыі Ісфахан і паблізу сталіцы Тегерана.-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ