Сусветныя СМІ пра ролю Кітая для для сусветных карпарацый

2020-09-04 10:08:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У замежных СМІ апублікаваны шэраг матэрыялаў, у якіх дадзена высокая ацэнка мерам Кітая па аднаўленні нацыянальнай эканомікі. У артыкулах згадваецца тэзіс аб тым, што Кітай, верагодна, стане адзінай буйной эканомікай свету, якая дамаглася эканамічнага росту ў 2020 годзе.

Як піша «New York Times”, з канца лютага большасць кітайскіх заводаў аднавілі працу і вытворчасць, экспарт прадэманстраваў устойлівасць. Стабільны рынак працы, эфектыўная інфраструктура, а таксама банкаўскі сектар Кітая, які аказаў падтрымку малым і сярэднім прадпрыемствам падчас эпідэміі, -- усё гэта стварыла спрыяльныя ўмовы для падтрымання ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны. У апошнія месяцы Кітай займае ўсё большую долю на сусветным рынку апрацоўчай прамысловасці. Кітай актыўна экспартуе супрацьэпідэмічныя сродкі, што папоўніць прабел у глабальным вытворчым ланцужку.

Расце сектар паслуг, пад'ём якога звязаны з агульным эканамічным развіццём краіны. Паводле даных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Кітая, індэкс дзелавой актыўнасці ў сегменце транспарту і сувязі ўжо чацвёрты месяц запар перавышае 60%. Спажывецкі попыт у такіх сферах, як пражыванне, харчаванне, культура і спорт, пачаў паступова расці, індэкс дзелавой дзейнасці тут перавысіў 57%, адзначае агенцтва Reuters.

Газета «Wall Street Journal» у сваіх аглядах падкрэслівае, што Кітай, верагодна, стане адзінай эканомікай свету, якая паказала рост у бягучым годзе, які захаваецца і ў бліжэйшыя два гады. Як піша газета, нягледзячы на пандэмію, аб'ём продажаў многіх замежных кампаній у Кітаі значна павялічыўся. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ