Завяршыліся міжнародныя вайсковыя гульні-2020

2020-09-07 16:47:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прайшла цырымонія закрыцця міжнародных вайсковых гульняў, дзе за кубак пераможцы і званне самай моцнай арміі ваявалі вайскоўцы з 32 краін.

Галоўны прыз «Армі-2020» міністр абароны РФ Сяргей Шайгу ўручыў расійскай камандзе. На другім месцы - каманда з Беларусі, замкнула тройку лідараў у агульнакамандным заліку зборная Узбекістана. Для ўзнагароджання пераможцаў выраблена 2,5 тыс. медалёў, што амаль у тры разы больш, чым на Алімпіядах.

Штогадовыя ваенныя спаборніцтвы праводзяцца з 2015 года па ініцыятыве Мінабароны Расіі. У гэтым годзе Армі наведалі 800 тыс. гледачоў, удзельнікамі сталі 190 каманд з 28 краін. Шэсць краін дэбютавалі на Армі ў 2020 годзе: Афганістан, Рэспубліка Гвінея, Катар, Намібія, Экватарыяльная Гвінея і Палестына. Спаборніцтва Армі-2020 праводзіліся на тэрыторыі васьмі дзяржаў - у Расіі, Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Іране, Казахстане, Шры-Ланцы і Узбекістане. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ