Жыхары Германіі заклапочаныя палітыкай Трампа больш, чым пагрозай COVID-19

2020-09-15 11:23:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Самая актуальная заклапочанасць жыхароў Германіі ў 2020 годзе -- дэструктыўная палітыка Дональда Трампа. Пытанне пра тое, ці варта асцерагацца каранавіруснай інфекцыі і іншых сур'ёзных захворванняў, знаходзіцца толькі на 17-ым радку рэйтынгу пад «Што немцаў турбуе больш за ўсё ў 2020 годзе». Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага адной з найбуйнейшых страхавых кампаній Германіі "R + V".

У апытанні прынялі ўдзел 2400 рэспандэнтаў, 53% якіх палічылі, што палітыка адміністрацыі Дональда Трампа пагражае міру. Прафесар паліталогіі Гейдэльбергскага ўніверсітэта Манфрэд Шміт пракаментаваў, што знешняя палітыка адміністрацыі Трампа працягвае ўскладняць няпростую міжнародную сітуацыю. Вынікі апытання таксама паказваюць, што 51% рэспандэнтаў асцерагаюцца росту коштаў на прадукты харчавання -- такая заклапочанасць знаходзіцца на другім месцы "рэйтынгу страху". 49% апытаных занепакоеныя тым, што пазыковы крызіс ЕС прывядзе да павышэння падаткаў у краіне.

48% рэспандэнтаў асцерагаюцца далейшага пагаршэння сусветнай эканомікі з-за негатыўнага ўздзеяння пандэміі. 32% рэспандэнтаў асцерагаюцца асабіста заразіцца сур'ёзнымі захворваннямі, такімі як COVID-19.

У апытанні таксама адзначаецца, што для немцаў 2020 год, у цэлым, з'яўляецца найменш трывожным з моманту правядзення першага апытання ў 1992 годзе. «Індэкс трывогі» у бягучым годзе склаў толькі 37%, у той час як найвышэйшым дадзены паказчык быў у 2016 годзе -- 52%. Тады нямецкіх грамадзян больш за ўсё палохаў тэрарызм, палітычны экстрэмізм і крызіс бежанцаў. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ