Віцэ-старшыня Еўрапарламента: Кітаю і Еўропе варта пазбягаць сістэмнай канкурэнцыі ў лічбавай сферы

2020-09-15 11:25:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Еўрасаюзу і КНР варта пазбягаць сістэмнай канкурэнцыі ў лічбавай сферы. З такім заклікам звярнуўся віцэ-старшыня Еўрапарламента Дзімітрыяс Пападзімоўліс да ўдзельнікаў Камерцыйнага дыялогу Кітая і ЕС. Ён падкрэсліў, што ўзаемадзеянне паміж ЕС і Кітаем павінна накіроўвацца на дасягненне прагрэсу і развіццё лічбавай эканомікі, а таксама на поўнае раскрыццё патэнцыялу перадавых лічбавых тэхналогій. Ніводная краіна ўласнымі сіламі не зможа справіцца са складанай міжнароднай сітуацыяй, адзіна правільны падыход -- аб'яднанне намаганняў.

Пападзімоўліс сказаў, што КНР дасягнула бліскучых поспехаў у такіх сферах, як будаўніцтва сетак 5G, Штучны Інтэлект, квантавыя вылічэнні, мабільныя плацяжы і электронная камерцыя і зараз выступае стратэгічна важным партнёрам для ЕС. Чыноўнік заклікаў бакі надаць асаблівую ўвагу забеспячэнню лічбавай бяспекі, стварыць справядлівую і надзейную сістэму кантрольнай дзейнасці ў сферы лічбавых тэхналогій і эканомікі. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ