Кітайскі праект уключаны ў праграму ўстойлівага развіцця ААН

2020-09-16 16:22:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Праект Кітая па Вялікіх даных аб Зямлі стане партнёрам праграмы ўстойлівага развіцця ААН. Гэты праект стаў адным з 24 партнёраў праграмы, уключаючы міжнародныя арганізацыі і навукова-даследчыя ўстановы, такія як Міжнародны навуковы форум ЮНЕСКА, Еўрапейскае касмічнае агенцтва і Упраўленне ААН па супрацоўніцтве Поўдзень-Поўдзень.

Праект прысвечаны садзейнічанню поўнай рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года з дапамогай тэхналогій Вялікіх даных аб Зямлі, сказаў кіраўнік праекта, супрацоўнік Акадэміі навук Кітая Го Хуадун.

На 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у верасні 2019 года Кітай апублікаваў чатыры дакументы па пытаннях супрацоўніцтва з ААН, якія тычацца кліматычнай праблемы і ажыццяўлення Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ