СГА прызнала незаконнымі пошліны ЗША на кітайскія тавары

2020-09-16 18:25:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Трацейская група Сусветнай гандлёвай арганізацыі прызнала супярэчным правілам камерцыі павышэнне Злучанымі Штатамі ў 2018-19 гг. пошлін на кітайскія тавары. Сваё рашэнне арбітры апублікавалі ў аўторак на сайце СГА.
Паводле слоў арбітраў, "ЗША не змаглі прадэманстраваць, што гэтыя меры з'яўляюцца апраўданымі", у адпаведнасці з гэтым пагадненнем.
Кітай у 2018 годзе накіраваў у СГА просьбу аб правядзенні кансультацый з ЗША ў сувязі з уведзенымі гэтай краінай дадатковымі пошлінамі на кітайскія тавары. У чэрвені 2018 года пошліны на шэраг імпартуемых ЗША з Кітая тавараў былі павышаны на 25%. У верасні таго ж года яшчэ шэраг тавараў быў абкладзены дадатковымі пошлінамі ў 10% (у 2019 годзе яны былі павышаны да 25%).
Спрэчку не ўдалося вырашыць шляхам кансультацый, таму ў студзені 2019 года ў СГА была заснаваная Трацейская група. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ