Кітай стаў галоўным гандлёвым партнёрам ЕС

2020-09-17 16:59:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па выніках сямі месяцаў 2020 года Кітай стаў галоўным гандлёвым партнёрам Еўрапейскага саюза, раней гэтую пазіцыю займалі Злучаныя Штаты. Пра гэта паведаміў у сераду Еўрастат. Са студзеня па ліпень імпарт ЕС з Кітая павялічыўся на 4,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а імпарт з ЗША скараціўся на 11,7%.

Экспарт з Еўрасаюза ў КНР нязначна знізіўся на 1,8%, у той час як экспарт у ЗША скараціўся на 9,9%. У спісе асноўных гандлёвых партнёраў ЕС у студзені-ліпені за Кітаем і ЗША ідуць Вялікабрытанія, Швейцарыя і Расія. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ